8 кастрычніка ў Мінску ўпершыню адыграе канцэрт гурт Tito & Tarantula, вядомы ў першую чаргу тым, што іх песні гучалі ў фільмах Квэнціна Таранціна («Ад заходу да світання») і Роберта Радрыгеса («Адчайны»).

Квэнцін Таранціна заўжды славіўся тым, што ў свае саўндтрэкі падбіраў толькі сапраўды вартую музыку, адрадзіўшы цікавасць да Дасці Спрынгфілд і Чака Бэры. Аднак гурт Tito & Tarantula нельга назваць выключна адкрыццём рэжыёра — Ціта Ларыва выступаў з сябрамі ў клубах Лос-Анджэлеса з 1992 года. Маючы лакальную папулярнасць, гурт пачаў запісвацца, а калі ў 1997 годзе «стрэлілі» абодва фільмы з іх удзелам, Tito & Tarantula сталі сусветна вядомымі.

Па музыку для фільмаў да гурту звярталіся Вім Вэндэрс і Олівер Стоўн, сам Ларыва зняўся ў шэрагу фільмаў, самы вядомы з якіх — «Гатэль мільён даляраў».

Як і належыць сапраўдным каліфарнійцам, Tito & Tarantula спалучаюць у сваёй музыцы хард-рок і блюз, стоўнэр і лацінскую музыку.

Канцэрт гурту адбудзецца ў вядомым мінскім клубе Dozari, а восьмай вечара 8 кастрычніка. Кошты на квіткі ад 400 тысяч рублёў да мільёна. З іншага боку, рок-музыка такога кшталту і мусіць гучаць у клубах, а не на стадыёнах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?