Каля 17 гадзіны блізу плошчы Калініна былі затрыманыя незалежныя тэлежурналісты Вячаслаў Пяшко і Валянцін Міхальцоў.

Журналісты, адзін з якіх – Вячаслаў Пяшко – з’яўляецца сябрам ГА «БАЖ», праводзілі здымкі на вуліцыі, падчас чаго да іх падышлі міліцыянты і пачалі затрымліваць. Пра гэта паведамляе прэс-служба ГА «БАЖ».

У гэтыя хвіліны Вячаслаў Пяшко і Валянцін Міхальцоў дастаўлены у апорны пункт аховы парадку на вуліцы Кузьмы Чорнага для высвятлення асобаў.

***

Нагадаем, што сёння апоўдні ля ўніверсама «Фрунзенскі» ў Мінску падчас пікету, ладжанага моладзевым крылом кампаніі «Гавары праўду!» — «Zmena» былі затрыманыя тэлеаператар Аляксандр Баразенка, фотакарэспандэнты Сяргей Грыц (Associated Press), Васіль Фядосенка (Reuters), Таццяна Зянковіч (EPA) і Павел Падабед (БелаПАН), а таксама актывісты «Zмены» Аляксандр Арцыбашаў і Павел Вінаградаў.

Падчас пікета актывісты «Zmena» меліся зладзіць сімвалічную раздачу баршчу.

Пасля пачатку пікета да ўдзельнікаў і журналістаў падбеглі невядомыя, пачалі збіваць і затрымліваць усіх прысутных. Дзве гадзіны з журналістамі не было сувязі, кіраўніцтва мінскай міліцыі адмаўляла факт затрымання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?