Новы самалёт Embraer-175 Нацыянальнай авіякампаніі «Белавія» пачаў выконваць рэгулярныя рэйсы, першы з якіх адбыўся 21 верасня па маршруце Мінск — Амстэрдам — Мінск.

Як паведамілі ў «Белавія», выбар першага напрамку залежаў як ад паказчыкаў загрузкі, так і ад атрыманых дазволаў. Галандыя — першая краіна, якая дазволіла «Белавія» выканаць палёт на новым паветраным судне. Ужо на наступным тыдні плануецца пачаць эксплуатацыю новага самалёта па некалькіх напрамках.

Закуплены для «Белавія» ў лізінг у бразільскага завода-вытворцыEmbraer-175 прыбыў у Беларусь 17 верасня. Гэты пасажырскі самалёт сярэдняй далёкасці зойме месца паміж умяшчальным Боінгам-737 і невялікім CRJ.

Самалёт чацвёртага пакалення Embraer-175 разлічаны на 76 месцаў (12 — бізнес-класа і 64 — эканамкласа).
Новая канцэпцыя салона гарантуе максімальны камфорт для пасажыраў за кошт чатырохраднага размяшчэння крэслаў і павялічанай адлегласці паміж імі.

Новы самалёт плануецца выкарыстоўваць на маршрутах, дзе ўжо сфарміраваны бізнес-паток: Лондан, Санкт-Пецярбург, Парыж, Прага, Рым, Хельсінкі і інш.

Каб самалёт з завода-вытворцы папоўніў парк авіякампаніі, быў падпісаны кантракт з амерыканскай кампаніяй Air Lease Corporation (ALC). Самалёт Embraer-175 з пастаўкай з завода-вытворцы будзе прадастаўлены «Белавія» на ўмовах аператыўнага лізінга тэрмінам на 10 гадоў.

Пастаўка другога самалёта Embraer-175 чакаецца ў пачатку кастрычніка. У 2013 годзе плануецца набыць 100-мясцовыяEmbraer-190, паступова абнаўляючы імі флот.

Цяпер у парку «Белавія» шэсць самалётаў Boeing 737–500, чатыры Boeing 737–300, адзін CRJ-100LR, тры CRJ-200LR і тры Ту-154 М.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?