Ёг збег з паўднёвакарэйскай турмы, пакінуўшы камеру праз адтуліну для падачы ежы памерам 15 на 45 сантыметраў, паведамляе The Korea Times.

50-гадовы прыхільнік ёгі па імя Чой Гап Бок адбываў пакаранне за крадзеж.

Зняволены па мянушцы «кароль ёгі» пры росце ў 165 сантыметраў і вазе ў 52 кілаграмы мае выдатныя акрабатычныя здольнасці.
На відэазапісах бачна, што ён «праціснуўся праз акно, нібы васьміног», але ўжо праз пяць дзён, 22 верасня, яго злавілі і зноў кінулі пад варту.

За ўсё сваё жыццё «кароль ёгі» правёў у турэмных камерах 23 гады. Прычым 22 гады назад ужо збягаў з-пад варты, тады яму ўдалося праціснуцца скрозь краты турэмнага аўтобуса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?