Назіральная рада адкрытага акцыянернага таварыства «Банк ВТБ», другога паводле велічыні банка Расіі, 1 кастрычніка ўхваліла заяўленую ўгоду адносна выкупу дзяржаўнага пакета 25,9% акцый беларускага «Банка ВТБ». Актывы банка па выніках першага паўгоддзя 2012 года наблізіліся ў эквіваленце да 800 мільёнаў даляраў.

Раней планавалася, што працэдура прыватызацыі беларускай «дачкі» завершыцца да канца 2012 года, аднак бакі спрацавалі з апярэджаннем графіку.

Апроч таго, нагадваюць эксперты, расійскай групе ВТБ належыць банк «Масква-Мінск». І хоць беларускі бок нібыта вядзе перамовы пра выкуп гэтай фінансавай установы з мэтай далейшага яе аб’яднання з «Белінвестбанкам», умовы і акалічнасці магчымай угоды не агалошваюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?