У чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі мінскае «Дынама» 2 кастрычніка прайграла на сваёй пляцоўцы яраслаўскаму «Лакаматыву» — 1:2 (1:2, 0:0, 0:0).

У мінчан шайбу закінуў Андрэй Стась.

Пасля 12 гульняў «Дынама» з 14 ачкамі займае пятае месца ў дывізіёне Тарасава, дзявятае ў Заходняй канферэнцыі і 18-е ў агульнай табліцы. Каманда атрымала 4 перамогі ў асноўны час, 1 у авертайме і пацярпела 7 паражэнняў у асноўны час, закінула 27 і прапусціла 39 шайбаў.

Наступны матч «Дынама» таксама правядзе дома: 4 кастрычніка з ніжагародскім «Тарпеда».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?