У Амерыцы існуе даўняя традыцыя перад дэбатамі падаваць адзін аднаму руку,

У Амерыцы існуе даўняя традыцыя перад дэбатамі падаваць адзін аднаму руку,

Ромні злева, Абама — справа.

Ромні злева, Абама — справа.

Барак Абама.

Барак Абама.

Міт Ромні.

Міт Ромні.

Рукі Ромні.

Рукі Ромні.

Рукі Абамы.

Рукі Абамы.

Амерыканцы ў барах пільна сочаць за ходам дэбатаў.

Амерыканцы ў барах пільна сочаць за ходам дэбатаў.

У Дэнверы, штат Каларада, адбыўся першы раўнд перадвыбарчых тэледэбатаў Барака Абамы і Міта Ромні: на працягу 90 хвілін кандыдаты ў прэзідэнты ЗША спрачаліся пра ўнутрыпалітычныя і эканамічныя пытанні.

За ходам дэбатаў можна было сачыць у інтэрнэце на сайце YouTube, таксама яны ўпершыню асвятляліся на сайце мікраблогаў Twitter.

Рэспубліканец Міт Ромні раскрытыкаваў эканамічную палітыку адміністрацыі Абамы, у прыватнасці, распачатую рэформу Уол-стрыт і цяперашні высокі бюджэтны дэфіцыт краіны, дамагчыся скарачэння якога Абама абяцаў яшчэ ў 2008 г.

Па словах Ромні, будучы прэзідэнтам, ён адмовіцца ад рэалізацыі любой урадавай праграмы, калі на яе «патрабуецца заняць грошай у Кітая».

У адказ кандыдат дэмакратаў Абама чарговы раз абвінаваціў суперніка ў тым, што той раздае «невыканальныя абяцанні», збіраючыся гэтым разам дамагчыся скарачэння падаткаў і дэфіцыту бюджэту.

Дзеючы прэзідэнт ЗША заявіў, што Ромні плануе марнаваць казённыя грошы «на непатрэбныя ваенныя аперацыі за мяжой», фінансаваць якія прыйдзецца за кошт падаткаплатнікаў.

«Міні-лекцыі» Абамы

Ромні у сваю чаргу ўказаў Абаму на тое, што той «няслушна тлумачыць яго падатковую палітыку».

Па словах кандыдата рэспубліканцаў, для таго, каб дамагчыся зніжэння бюджэтнага дэфіцыту, ён збіраецца адмовіцца ад распачатай Абамам рэформы аховы здароўя і скараціць датацыі грамадскім тэлеканалаv.

Абама, у сваю чаргу, раскрытыкаваў ідэю рэспубліканцаў выдаваць пажылым амерыканцам ваўчары на медыцынскае абслугоўванне, аўтарам якой называюць кандыдата ў віцэ-прэзідэнты Пола Раяна.

Падчас палемікі Міт Ромні быў ажыўлены, добра валодаў інфармацыяй і часам не саромеўся перарываць прэзідэнта.

Барак Абама пачаў дэбаты трохі нервова, але затым разагрэўся і «замест таго, каб спрачацца і актыўна рэагаваць на заўвагі апанента, пачаў чытаць міні-лекцыі».

Ромні выдаў дэбаты: Згодна з апытаннем СNN, 67% тэлегледачоў палічылі, што Ромні глядзеўся лепш.

Усяго запланавана тры раўнды перадвыбарных дэбатаў.

Наступная сустрэча Абамы і Ромні ў тэлеэфіры адбудзецца 16 кастрычніка, дэбаты пройдуць у штаце Нью-Ёрк.

Прэзідэнцкія выбары ў ЗША пройдуць 6 лістапада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?