Пра гэта паведамляе «Бі-бі-сі».

Вядома, што Юсафзай была як мінімум з яшчэ адной дзяўчынай, калі ў яе стралялі, але існуюць розныя версіі падзеяў. Юсафзай вярталася дадому са школы ў Мінгоры — найбуйнейшым горадзе даліны Сват. Паводле некаторых дадзеных, барадаты баявік спыніў аўтамабіль са школьніцай і спытаў імя Юсафзай, перш чым адкрыць агонь. Чыноўнік у паліцыі паведаміў, што невядомыя баевікі расстралялі школьніц, калі тыя збіраліся сесці ў фургон або аўтобус.

Юсафзай атрымала раненне ў галаву і, паводле некаторых дадзеных, другое раненне ў вобласць шыі. Таксама была параненая дзяўчына, што знаходзілася з ёй у той момант. Першапачаткова паведамлялася, што жыццю дзяўчынкі нішто не пагражае, але заклапочанасць дактароў за яе стан расце, і, паводле некаторых дадзеных, ёй можа спатрэбіцца лячэнне за мяжой.

Прадстаўнік «Талібана» ў Пакістане Эхсанула Эхсан ужо паведаміў, што рух бярэ на сябе адказнасць за гэты напад. Ён сказаў, што Юсафзай была атакаваная за тое, што выступае супраць талібаў і за свецкі лад жыцця, і дадаў, што ёй не будзе літасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?