«Сённяшнія рашэнні Рады ЕС фактычна замарожваюць адносіны паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам на ўзроўні, які аб’ектыўна не можа задавальняць ніводны з бакоў», — гаворыцца ў каментарыпрэс-сакратара МЗС Беларусі Андрэя Савіных.
15 кастрычніка Рада міністраў замежных спраў ЕС падоўжыла дзеянне санкцый у дачыненні да Беларусі да 31 кастрычніка 2013 года.
Пераадоленне існуючых рознагалоссяў магчыма толькі на аснове руху бакоў насустрач адзін аднаму».«Беларускі бок не будзе паддавацца ціску, — заявіў Савіных. — Мы лічым, што такая палітыка ЕС не сумяшчальная з добрасуседскімі ўзаемаадносінамі.
Беларусь заклікае ЕС адмовіцца ад «санкцыйнага мыслення і ў сваю чаргу зрабіць захады па аднаўленні атмасферы ўзаемнага даверу».
«Беларускі бок заяўляе пра сваю прынцыповую зацікаўленасць у канструктыўным і паважлівым дыялогу з ЕС і ці гатова да сумеснай працы ў гэтым напрамку», — падкрэсліў Савіных.
0
0
0
0
0
0