«У мяне заўжды выклікаюць здзіўленьне публічныя інтэрнэт-гістэрыкі некаторых равесьнікаў (якія 15 гадоў таму зьдзекліва казалі нам, „нашто вам, братцы, гэта мова“) аб тым, што маўляў „Ніва“ не тая, „Ніва“ ім нешта павінна, „Ніва“ мусіць здохнуць» і г.д., — піша чытач Глеб Рубанаў. — У маім чытацкім разуменьні цяперашняя газета й сайт — цалкам натуральная і жывая штука, якая адпавядае традыцыям гістарычнай «НН».

Сапраўды, часта аўтары, якія маюць рахункі да «НН», гавораць: а вось тая «Наша Ніва»… А вось Купала…

Тая «Наша Ніва» займала вельмі асцярожныя пазіцыі: яна ніколі не крытыкавала цара. Парадкі — так, але не цара. Яна стаяла на пазіцыях палітычнага рэалізму (за гэта бальшавікі пасля залічвалі «НН» у дробнабуржуазныя). У гэтым сэнсе цяперашняя «НН» мае больш свабоды.

Затое тая «Наша Ніва» шмат публікавала ўсякіх цікавостак: нарадзілася цяля з дзвюма галовамі… Гэта не была газета толькі палітыкі й літаратуры, бо не толькі з гэтага жыццё складаецца. Але гэта была газета з вельмі пазітывісцкім, асветніцкім стрыжнем.

«Наша Ніва» мела суперзадачу: рэгулярна выходзіць. Дзякуючы гэтаму яна сфармавала аўдыторыю, якая стала асновай нацыянальнага руху і БНР. І дзеля гэтай задачы тая «НН» выкручвалася, як магла.

Наш час іншы. Напрыклад, цяпер мы маем магчымасць публікаваць рэкламу па-беларуску (на пачатку ХХ ст. яна ішла па-расейску пераважна). Але сутнаснае трэба аддзяляць ад нясутнаснага.

Смешную падборку рэклам з «НН» пачатку ХХ стагоддзя падабраў дасціпны і праніклівы блогер Suziralnik. Нібы ў адказ клікушаскаму ўспрыманню нашай гісторыі і сучаснасці. Усміхніцеся ж разам з Сузіральнікам і Вы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?