Еўрадэпутат шкадуе, што санкцыі супраць беларускага рэжыму не пашыраны. Словы дэпутата Еўрапарламента ад Германіі (партыя зялёных) Вернера Шульца прыводзіць радыёстанцыя Deutsche Welle.

«Толькі з дапамогай мэтанакіраваных эканамічных санкцый супраць асобных фірм і асоб, якія стаяць за рэжымам, ЕС можа ажыццяўляць ціск на самадзержца Лукашэнку», - лічыць еўрапарламентарый.

Па дадзеных Вернера Шульца, за першае паўгоддзе 2012 года даходы Мінска ад экспарту ў ЕС склалі больш за 8 мільярдаў даляраў. «Сярдзітымі словамі, якія вымаўляюцца на фоне выгадных здзелак, немагчыма прымусіць Лукашэнку змяніць свае погляды. Яны толькі падрываюць давер да палітыкі ЕС», - заявіў палітык.

Нагадаем, Рада міністраў ЕС падоўжыў санкцыі ў дачыненні да Лукашэнкі і яго атачэння да 31 кастрычніка 2013 года. Адпаведнае рашэнне прынята 15 кастрычніка на пасяджэнні Рады ў Люксембургу. Міністр замежных спраў Уладзімір Макей застаўся ў спісах неўязных у ЕС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?