ШтогадовыяТым не менш, нават сярод гэтай рытуальшчыны і пахвальбы можна разглядзець ключавыя моманты для развіцця краіны. Куды будзе рухацца Беларусь, ці чакаюцца нейкія змены.прэс-канферэнцыі кіраўніка дзяржавы перад расійскімі СМІ усё больш нагадваюцькапітал-шоу Леаніда Якубовіча. Той жа набор: вітанні ад губернатараў, падарункі ад якуцкіх журналістаў, вырабленыя з конскага хваста, у Музей праграмы, прабачце, дзяржаўнасці.
Лукашэнка трымаўся ўпэўнена, хай і не зусім усё проста на ўсходнім накірунку. Праблема з растваральнікамі і разбаўляльнікамі яшчэ не вырашана. Чакаюцца складаныя перамовы аб рээкспарце і працэсінгу паліва — галоўнай крыніцы грошай для лукашэнкаўцаў.
Тым не менш, беларускі лідар не выдаваў хвалявання. З яго выступаў можна зразумець, што цяжкасці ўпрымаюцца ім як часовыя. Усё адно беларусам і расейцам «наканавана быць разам».Палымянай любові ў прамове таксама не было. Раней Лукашэнка мог бы і ўпікнуць, што расейцы «нас не нахіляць». Цяпер жа значная прэтэнзія была толькі адна — Расія не хоча падпускаць Беларусь да сваіх нафтавых радовішчаў. За гэта шчодры Лукашэнка нават гатовы аддаць беларускія НПЗ.
«Вядома, для Беларусі гэта было б выгадна. Параўнайце сабекошт нафты здабытай проста з свідравіны, і купленай, — кажа эканаміст Сяргей Чалы. — Але пытанне ў вялікіх грошах. Расія падпускае замежныя кампаніі толькі для тых радовішчаў, якія не можа распрацоўваць сама. Тут можна зразумець, як словы Лукашэнкі, так і пазіцыю Расіі. Ёсць адкрытыя тэндары, у якіх Беларусь можа ўдзельнічаць на агульных умовах. Здабыча ж расійскай нафты была куды больш выгадная, чым тыя ж карыбскія праекты».Хай і будуем Еўразійскі саюз, але забывацца пра энергетычную незалежнасць не варта. Кажучы пра АЭС, ён падкрэсліў, што гэта зменшыць нашу ўразлівасць ад паставак прыроднага газу. Праўда, што АЭС будуецца на расійскі крэдыт і пад расійскае ж атамнае паліва, агучана не было.
Што датычыць Еўропы, то і тут ніякай агрэсіўнасці ў рыторыцы кіраўніка краіны не было, хай за дзень да гэтага Еўрасаюз працягнуў санкцыі супраць чыноўнікаў і бізнэсмэнаў яшчэ на год. Нам трэба супрацоўнічаць, казаў Лукашэнка, некалькі разоў падкрэсліваючы, што тваразварот з Еўропай большы, чым з Расіяй.
Еўропа ж даўно абазначыла ўмовы для таго, каб супрацоўніцтва наладзілася. Вызваленне палітвязняў, справядлівыя выбары. Пакуль гэтага ў краіне няма, то і не трэба разводзіць рукі ўбакі.
На палітычную мадэрнізацыю, якая заключаецца ў ператварэнні «Белай Русі» з грамадскай арганізацыі ў «сацыялістычную» партыю, Захад наўрад ці купіцца. Як і на запалохванне адкрытай граніцы з Беларуссю, праз якую пойдуць нелегалы з Афганістана. Не хочаце, ваша справа, Брусэль гатовы пачакаць.Нярэдка кажуць, што падчас такіх
«Гэта такі разрыў шаблонаў. Расіян павезлі ў Брэсцкую крэпасць, каб яны пранікліся гераізмам народа, а там яны пабачылі адваротны бок краіны, — кажа блогер Віктар Малішэўскі. — Мне здаецца, што болей такіх
Унутры краіны курс на аўтарытарызм не будзе зменены. Палітычныя пытанні хвалююць Лукашэнкі заўважна меней, чым эканамічныя. Адносіны з Расіяй разглядаюць, хутчэй, як непазбежныя, хай і непрыемныя, але рабочыя моманты. З Еўрасаюзам складаней, але і тут застаюцца пэўныя спадзяванні на лепшае. На полі цудаў здараецца рознае.