У Івацэвіцкім раёне, у лясным масіве недалёка ад вёскі Старажоўшчына, 15 кастрычніка знойдзеныя чалавечыя косткі Побач ляжаў ровар.
«Пра сваю страшную знаходку ў міліцыю паведамілі мясцовыя жыхары. Паводле адной з версій, гэта могуць быць парэшткі 47-гадовага жыхара Косава, які 7 ліпеня з'ехаў на ровары ў лес па ягады і не вярнуўся. Мужчына пакутаваў на сардэчнае захворванне. Парэшткі накіраваны на экспертызу», -- распавялі ў Івацэвіцкім аддзеле ўнутраных спраў.
0
0
0
0
0
0