Сярэдні памер дапамогі па беспрацоўі ў Мінску на 1 кастрычніка складаў 185,2 тысячы рублёў,паведамілі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама.
На 1 красавіка сярэдні памер дапамогі па беспрацоўі складаў 136,9 тыс. рублёў, на 1 мая — 150,8 тыс. рублёў, на 1 чэрвеня — 181,4 тыс., на 1 ліпеня — 190,4 тыс. рублёў, на 1 жніўня — 190,7 тыс. рублёў, на 1 верасня — 232,5 тыс. рублёў.
Для параўнання: з 1 жніўня разліковая велічыня бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва складае 843,9 тыс. рублёў у месяц. Дапамогу ў студзені—верасні атрымлівалі 5.197 беспрацоўных.
За студзень—верасень 2012 года за садзеяннем у працаўладкаванні звярнулася больш чым 16.600 чалавек. На пастаянную або часовую працу ўладкаваны 10.534. З іх 5.463 беспрацоўныя атрымалі пастаянную працу. Працаўладкавана асоб, абавязаных кампенсаваць расходы, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, — 413, аказана фінансавая падтрымка беспрацоўным у выглядзе субсідый для арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці — 171.На 1 кастрычніка ў сталіцы ў службе занятасці былі зарэгістраваны 2.363 беспрацоўныя.
На часовую працу ў вольны ад вучобы час года пры садзеянні службы занятасці ўладкавана 3.278 студэнтаў і школьнікаў. Кансультацыі па пытаннях прафесійнай падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі атрымалі 6.668 чалавек, арганізавана навучанне 965 чалавек. У грамадскіх работах узялі ўдзел 3.336 чалавек, у тым ліку 2.269 беспрацоўных.
Колькасць заяўленых вакансій на прадпрыемствах горада на 1 кастрычніка склала 24.686, у тым ліку для рабочых — 18.796.
За студзень—верасень 2012 года зарэгістравана каля 149 тыс. зваротаў спашукальнікаў працы да электронага банку вакансій у аддзелах працаўладкавання і каля 8 млн. зваротаў да электроннага банка вакансій, размешчанага на сайце Мінгарвыканкама.
Паводле звестак камітэта,
найбольш запатрабаванымі спецыялістамі ў Мінску з'яўляюцца вадзіцелі аўтамабіляў (1.067 вакансій), рабочыя па комплексным прыбіранні (409), грузчыкі (411), муляры (692), кандуктары (345), маляры (599), цесляры-бетоншчыкі (402), прадаўцы (544), швеі (376), тынкоўшчыкі (570), урачы-спецыялісты (547), медсёстры (893).