Камісар НХЛ Гэры Бетмэн выступіў на спецыяльнай прэс-канферэнцыі, прысвечанай перамовам паміж лігай і прафсаюзам гульцоў з нагоды новай калектыўнай дамовы.

Падчас свайго выступу Бетмэн яшчэ раз нагадаў аб прапанове, якую НХЛ зрабіла гульцам некалькімі днямі раней, што прадугледжвае падзел даходаў напалову. Ён падкрэсліў, што гэта «лепшае, што ліга можа прапанаваць».

Па словах Бетмэна, прафсаюз выступіў з трыма альтэрнатыўнымі прапановамі. Аднак ніводная з іх не адпавядала ўмовам, вылучаных раней лігай. «Мы па-ранейшаму гаворым на розных мовах», — канстатаваў Беттмэн.

Такім чынам, ліга і прафсаюз не прыйшлі да пагаднення, і лакаўт у НХЛ працягваецца. Дата новых перамоваў пакуль невядомая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?