Колькасць абанентаў беларускага аператара life:) за студзень-верасень 2012 г. знізілася на 800 тыс. Такая інфармацыя змяшчаецца ў квартальных звестках кампаніі Turkcell, якая ёсць уладальнікам беларускага ЗАТ «БеСТ».

Калі на канец 2011 года ў сотавага аператара было 1,8 млн. абанентаў, то цяпер іх 1 млн. Найбольшае скарачэнне колькасці абанентаў (на 500 тыс.) адбылося ў красавіку-чэрвені.
Пры гэтым агульная абаненцкая база сотавых аператараў, якія ўваходзяць у Turkcell Group, наадварот, вырасла за студзень-верасень з 64,8 да 68,1 млн.

Выручка беларускай кампаніі за студзень-верасень 2012 года звалілася на 10% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года і склала $42 млн. Пры гэтым за трэці квартал гэты паказчык вырас на 29%, дасягнуўшы $17,5 млн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?