Залаты запас Нацыянальнага банка Беларусі за трэці квартал гэтага года вырас на 300 кг і склаў 32 т, паводле звестак на 1 кастрычніка
. Такая інфармацыя размешчана на а.афіцыйным сайце Нацбанка.

На 1 студзеня 2012 года залаты запас Нацыянальнага банка складаў 31,7 т. У першым квартале ён вырас на 200 кг і дасягнуў 31,9 т на 1 красавіка 2012 года, у другім квартале знізіўся — таксама на 200 кг да першапачатковых 31,7 т.

За чацвёрты квартал 2011 года залаты запас Нацыянальнага банка павялічыўся на 700 кг. У цэлым за 2011 год залаты запас Нацбанка Беларусі вырас на 400 кг. Залаты запас Нацыянальнага банка Беларусі вылічаецца ў тонах і ўключае золата (пераважная доля), а таксама серабро, плаціну і паладый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?