Беларускі футбаліст Марк-Фрэдэрык Адо даў вялікае інтэрв’ю Goals.by. Аказалася, што ён не проста адслужыў паўтара года ў беларускім спецназе, але і разганяў паход Казуліна на Акрэсціна ды намётавае мястэчка на Кастрычніцкай плошчы ў 2006 годзе.

— Брыгадай спецназа тады кіраваў Дзмітрый Паўлічэнка. Мне даводзілася пару разоў з ім перасякацца, і ён быў падобны да суровага чалавека. Які ён быў у зносінах з вамі?

— Вельмі добрым камандзірам брыгады. Для нас усіх ён быў вельмі паважаным чалавекам.
Мы яго называлі Баця. Ён ставіўся да нас, як да сваіх братоў. Уставаў з намі на кожную зарадку а шостай раніцы. Узімку, летам — без розніцы. Бегаў марафоны. І не цураўся простых салдат. Ціснуў руку і стараўся ўнікнуць ва ўсе патрабаванні.
А на Новы год апранаўся Дзедам Марозам.
Можаце сабе ўявіць! Чалавек пра нешта можа сказаць дакладна, пакуль не паспрабуе гэта на сабе. Хоць сябры мяне спрабавалі адгаворваць: «Блін, Марчэла, ты куды ідзеш! Боты! Замбуюць!» Замбаванні там толькі ў пачуцці пляча.

— На разгонныя акцыі даводзілася хадзіць?

— Я служыў у гарачы час выбараў 2006 года. Так што было.
2 сакавіка на Нямізе перакрывалі дарогу. Пры намётавым мястэчку таксама быў.
Разумеў, што адбываецца, але побач стаяць пацаны, з якімі прабег неверагодную колькасць кіламетраў, поўзаў ў гразі, скакаў, мяне неслі, я нёс…

— Людзей білі пры разгоне?

— Я нікога не біў. Наагул, мала хто біў. Адзіная сутычка здарылася, калі народ Казуліна ішоў вызваляць [Насамрэч Казулін 25 Сакавіка ішоў на чале калоны, акцыя была жорстка разагнана — НН].

Там стаяла наша брыгада. З боку абывацеля гэта выглядала так. З нашага боку выглядала па-іншаму. Гэта служба. Мы былі па-за палітыкай. Гэта не дрэнна і не добра. Гэта проста так ёсць.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0