Па 12 лістапада ў выхадныя дні і лістападаўскія святы па беларускай магістралі будзе курсіраваць больш чым 30 дадатковых цягнікоў, паведамілі БелаПАН у прэс-службе Беларускай чыгункі.

У тым ліку ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах дадатковыя цягнікі прызначаны на найбольш папулярныя сярод пасажыраў маршруты Брэст — Мінск і Мінск — Брэст.

«У сувязі з чаканым ростам пасажырапатоку ў лістападаўскія святы Беларускай чыгункай сумесна з Расійскімі чыгункамі своечасова прыняты неабходны меры па забеспячэнні перавозак пасажыраў у міжнародных зносінах», — адзначае прэс-служба. У першую чаргу міжнародныя цягнікі прызначаюцца з Брэста і Мінска ў Маскву і ў зваротным напрамку.

Прадугледжваецца таксама ўключэнне дадатковых вагонаў у цягнікі, якія курсіруюць па Беларускай чыгунцы па графіку.
У тым ліку на 2 лістапада ўжо папоўнены 24 цягнікі (16 унутрырэспубліканскіх і 8 -міжнародных зносінаў), у склады якіх дадаткова ўключана больш чым 60 вагонаў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?