У Ватыкане ў панядзелак пройдуць слуханні па справе італьянскага праграміста, які абвінавачваецца ў дапамаганні былому камердынеру Папы Бенедыкта XVI у крадзяжы дакументаў канфідэнцыйнага характару.

Клаўдыа Скарпелеці працаваў праграмістам у канцылярыі Ватыкана аж да свайго арышту ў маі.

Раней суд, які разгледзіць справу Скарпелеці, прысудзіў экс-камердынера папы Паола Габрыэле да 18 месяцаў турэмнага зняволення за крадзеж дакументаў з офіса пантыфіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?