«Перамога Ромні, як гэта ні парадаксальна, была б на руку Беларусі, — піша ў лукашэнкаўскай газеце «Звязда» рэдактар часопіса «Беларуская думка» Вадзім Гігін. — Рэспубліканскі кандыдат не саромеецца адкрытых антырасійскіх і антыкітайскіх заяваў. Больш за тое, у адной з прамоваў ён абвясціў Расію «ворагам № 1» для ЗША. Гэта значыць, што ў выпадку яго перамогі пагроза з боку новай вашынгтонскай адміністрацыі была б супольнай і для Беларусі, і для нашых [лукашэнкаўцаў] найбліжэйшых саюзнікаў. Таму, у якасці адказу, можна чакаць як павялічэння хуткасці інтэграцыйных працэсаў на постсавецкай прасторы, так і ўзмацнення падтрымкі беларускай пазіцыі на міжнароднай арэне з боку Масквы і Пекіна», піша Гігін.

«Асабіста я лічу, што, хутчэй за ўсё, пераможа Абама. Але калі б прэзідэнтам стаў яго сапернік, для нас гэта было б больш спрыяльна. Як той казаў, з паршывай авечкі хоць воўны пасма», — падсумоўвае лукашэнкаўскі ідэолаг.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?