«Мала што зменіцца ў курсе ЗША ў дачыненні да Беларусі, няхай гэта будзе Абама або Ромні. Не вельмі разлічваю, што нешта зменіцца. Але мы гатовыя да зменаў, калі амерыканцы будуць гатовыя да такіх крокаў», — падкрэсліў Лукашэнка.

Беларускі кіраўнік заклікаў не надаваць асаблівага значэння рыторыцы абодвух кандыдатаў на пасаду прэзідэнта ЗША, паколькі «тое, што яны кажуць да, яны не заўсёды робяць пасля выбараў».

На пытанне, чаму ён за гады свайго прэзідэнцтва ніколі не галасаваў датэрмінова, як, напрыклад, Барак Абама, Аляксандр Лукашэнка адказаў:
«Нават не задаваўся пытаннем — чаму. Але было б няправільна, зыходзячы з маёй пасады, цішком прагаласаваць датэрмінова». Па словах Лукашэнкі, ён мог бы прагаласаваць датэрмінова, калі б у дзень выбараў прыйшлося з’ехаць з краіны. Але «ў такі важны момант» ён заўсёды знаходзіцца ў Беларусі, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Пры гэтым ён нагадаў, што Захад і, у прыватнасці, ЗША часта крытыкуюць менавіта датэрміновае галасаванне ў Беларусі. «Але перш, чым папракаць, хай у сябе паглядзяць», — парэкамендаваў Лукашэнка.

Выбары прэзідэнта ЗША праходзяць 6 лістапада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?