Паводле прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у бліжэйшыя суткі, 7 лістапада ў Беларусі будзе пераважаць воблачнае надвор’е. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, па поўначы — мокры снег. Вецер заходні, паўднёва-заходні 6–11 м/с, парывы да 14 м/с, месцамі — да 15–18 м/с.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу мінус 1 — плюс 5°С, максімальная днём плюс 2–8°С.

У Мінску 7 лістапада — воблачна. Кароткачасовыя дажджы. Вецер заходні, паўднёва-заходні 6–11 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу

плюс 1–3°С, максімальная днём плюс 3–5°С.

8 лістапада па краіне прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. Вецер паўднёва-заходні 7–12 м/с, месцамі парывы да 15–18 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу мінус 1 — плюс 5°С, максімальная днём плюс 4–9°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?