«Няхай паедуць у Амерыку і паглядзяць, як там праводзяць выбары, — параіў А.Лукашэнка сваім крытыкам. Гэтую заяву ён зрабіў у часе спаткання са студэнтамі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта 12 лістапада ў Мінску.—

Па-мойму, 50 мільёнаў чалавек не змаглі прагаласаваць, іх проста не ўключылі ў спісы», — сказаў прэзідэнт. Таксама, дадаў ён, «было 23 або 25 кандыдатаў [на пост прэзідэнта]». «Вы чулі толькі пра Абаму і Ромні, а астатніх 25 за спробу падыскутаваць з гэтымі кітамі пасадзілі ў турму», — сказаў Лукашэнка.

Як вядома, у Амерыцы, каб прагаласаваць, трэба зарэгістравацца ў якасці выбаршчыка, тады як у Беларусі выбаршчыкам чалавек лічыцца аўтаматычна. У той жа час працэдура рэгістрацыі ў ЗША агульнадаступная.

Пра арыштаваных у Амерыцы кандыдатаў у прэзідэнты СМІ нічога не вядома. У бюлетэнях у Амерыцы было 5 кандыдатаў. Аднак большасць выбаршчыкаў падтрымлівае адну з дзвюх вялікіх партый — правую Рэспубліканскую ці левую Дэмакратычную.

У той жа час, заявіў А.Лукашэнка, «а ў нас [назіральнікам] трэба прыехаць са сваім статутам, улезці ў наш агарод і нас вучыць». «Не трэба, мы самі правядзем выбары», — сказаў ён.

Як вядома, у Беларусі ў 2010 годзе 8 з 10 кандыдатаў у прэзідэнты пасля выбараў аказаліся ў турме або пад следствам.
Двое з іх заявілі пра катаванні ў турме. Выпадак, калі ўсе альтэрнатыўныя кандыдаты аказваюцца ў турме, — быў хіба што ўнікальным у гісторыі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?