Спартовец прадае месца побач з сабой на баксёрскім паядынку паміж Мэні Пак’яа і Хуанам Мануэлем Маркесам.

Гэты бой адбудзецца 8 снежня.

Квіток на месца побач з Майкам Тайсанам выстаўлены на аўкцыён. Усе сродкі пойдуць у яго дабрачынны фонд «Mike Tyson Cares».

«Хто хоча пабываць са мной на паядынку Пак’яа — Маркес і пасядзець у першых шэрагах ля рынга?»,

— напісаў спартовец у Twitter і запрасіў усіх ахвотных скарыстацца гэтай магчымасцю.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?