Галоўны трэнер барысаўскага БАТЭ Віктар Ганчарэнка напярэдадні матчу Лігі чэмпіёнаў супраць французскага «Ліля» пракаментаваў стан і настрой сваёй каманды, а таксама ацаніў стан суперніка.

«Настрой, як заўсёды, добры. Што тычыцца траўмаў, то да канца сезона выбыў Паўлаў. Яшчэ можна сказаць, што выключана заўтрашняе з’яўленне на поле Мазалеўскага. Усе астатнія ў парадку.

Ці можна назваць матч з «Лілем» паядынкам года? У нас такіх матчаў было шмат. З пункту гледжання турнірнай табліцы Лігі чэмпіёнаў, напэўна, так.

«Ліль» — паранены звер? Наўрад ці. У іх нядрэнны падбор гульцоў. Калі б у мінулым туры каманда абыграла «Лар’ян», то зраўнялася б па ачках з ПСЖ.

Матч 5-га тура групавога раўнду Лігі чэмпіёнаў БАТЭ — «Ліль» пройдзе заўтра, 20 лістапада, на мінскім стадыёне «Дынама» і пачнецца, а 20:00. Квіткі яшчэ ёсць у продажы.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?