Футбольны клуб «Лос-Анджэлес Гэлаксі» абвясціў у панядзелак, што апошняя гульня былога капітана зборнай Англіі Дэвіда Бэкхэма з камандай будзе супраць «Х’юстана» (чэмпіянат ЗША) 1 снежня.

«Я правёў неверагодны час за «Гэлаксі», аднак я хацеў атрымаць яшчэ адзін шанец перад завяршэннем маёй гульнявой кар’еры», сказаў Бэкхэм. «Але я не разглядаю гэта як канец маёй кар’еры ў амерыканскай Лізе».

37-гадовы Бэкхэм правёў у «Гэлаксі» шэсць сезонаў, і каманда спадзяецца абараніць свой ​​тытул чэмпіёна MLS з перамогі над «Х’юстанам» на наступным тыдні.

На мінулым тыдні Бэкхэм абверг паведамленне, што ён затым будзе гуляць у Аўстраліі.
Ён часта казаў, што ён хацеў бы застацца ў ЗША, у камандзе MLS [Амерыканскай лізе сокера].

«Гэлаксі» зрабіў вялікую сенсацыю ў 2007 г., калі анансаваў, што адзін з самых папулярных футбалістаў свету пагадзіўся на пяцігадовы кантракт з каліфарнійскім клубам. Пасля таго, як «Гэлаксі» ў 2011 г. заваяваў Кубак MLS, Бэкхэм пагадзіўся на прадаўжэнне на два гады з камандай.

Дэвід Бэкхэм правёў 12 сезонаў за «Манчэстар Юнайтэд» у англійскай прэм’ер-лізе і выйграў шэсць тытулаў чэмпіёна Прэм’ер-лігі.

У 2003 г. ён перайшоў у мадрыдскі «Рэал», стаў чэмпёінам Іспаніі. Гуляючы за «Гэлаксі» Бэкхэм нейкі час быў у арэндзе ў «Мілане».

Найлепшыя галы Дэвіда Бэкхэма за МЮ, «Рэал», «Гэлаксі», зборную Англіі. Майстар штрафнога

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?