Паўстанцы-ісламісты ў сірыйскім горадзе Алепа заявілі, што не прызнаюць апазіцыйную кааліцыю, якую падтрымлівае Захад.

У відэазвароце, размешчаным у Інтэрнэце, яны асудзілі, паводле іх выказвання, «змоўніцкі праект» і заявілі, што маюць намер стварыць ісламскую дзяржаву ў Сірыі.

У панядзелак ЕС прызнаў новую кааліцыю ў якасці прадстаўніка сірыйскага народа, аднак не даў ёй поўнага дыпламатычнага статусу. Францыя, тым не менш, падтрымала Нацыянальную кааліцыю сірыйскіх рэвалюцыйных і апазіцыйных сіл у якасці адзінага прадстаўніка народа Сірыі.

Нацыянальная кааліцыя была створана ў Катары 11 лістапада. Яе адразу прызналі Турцыя і шэсць дзяржаў Персідскага заліва

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?