Студэнткі Дар’я Мандзік (архітэктурны факультэт БНТУ) і Яна Войцік (Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў) візуалізавалі лексіку беларускай мовы розных тэматычных груп.

Удзельнікі мастацкага спаборніцтва, арганізаванага Беларускім саюзам дызайнераў і Аб’яднаннем творцаў ужытковай графікі (Stowarzyszenia Twórców Grafiki Użytkowej), змагаюцца за магчымасць прэзентаваць свае працы падчас адмысловых выставаў у Варшаве і Мінску, а таксама прайсці тыднёвую стажыроўку ў вядучых польскіх фірмах, што працуюць у галіне дызайну.

З беларускага боку ў журы конкурса задзейнічаны архітэктар-дызайнер Ігар Герасіменка, мастак Уладзімер Цэслер і культуролаг Максім Жбанкоў.

Адзін з прэтэндэнтаў на перамогу — праект маладых беларускіх дызайнерак, якія ўзяліся за спробу стварэння аналагу аднамоўнага візуальнага слоўніка. На дадзены момант ужо распрацавана чатыры лексіка-тэматычныя групы, а менавіта «Посуд», «Абутак», «Мэбля» і «Часткі цела чалавека». Неўзабаве аўтаркі мастацкага праекта маюць выдаць вынікі сваёй працы ў выглядзе паштовак і плануюць на будучыню публікацыю маляванага беларускага лемантара.

Болей інфармацыі і падтрымка праекта на старонцы Укантакце.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?