Рымантас Сінкявічус

Рымантас Сінкявічус

Кандыдат ад сацыял-дэмакратаў на пасаду міністра транспарту і камунікацый Літвы Рымантас Сінкявічус сцвярджае, што прэзідэнт Даля Грыбаўскайце на сустрэчы з ім цікавілася, наколькі кандыдат дасведчаны ў праблемах транзіту і камунікацый у Літве і Еўропе.
Таксама сацыял-дэмакрат пацвердзіў, што прэзідэнт прасіла пагаварыць і па-англійску.

«Яна папрасіла пагаварыць па-англійску», — сказаў Сінкявічус пасля сустрэчы з Даляй Грыбаўскайце.

Сінкявічус прызнаў, што мовы — гэта тая сфера, у якой заўсёды можна ўдасканальвацца.

Палітык трохі распавёў пра сустрэчу, сказаў толькі, што яна была кароткай і даволі канкрэтнай. Ён сцвярджаў, што не можа каментаваць свой унутраны стан пасля сустрэчы, так як не ведае, што думае прэзідэнт.

На пытанне, якое ўражанне пакінула сустрэча з прэзідэнтам, Сінкявічус адказаў лаканічна: «Якое ўражанне, прэзідэнт — гэта прэзідэнт».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?