Хакеісты мінскага «Дынама» 3 студзеня 2013 г. на лёдзе «Мінск-Арэны» згуляюць у рэтраформе матч чэмпіянату КХЛ супраць рыжскіх дынамаўцаў.

Як інфармуе афіцыйны сайт ХК «Дынама-Мінск», акцыя будзе прымеркавана да 90-годдзя спартыўнага таварыства «Дынама» — найстарэйшага і самага масавага ў краіне. Дызайн гульнявых маек, у якіх «зубры» выйдуць на лёд 3 студзеня, быў распрацаваны на аснове ўзораў формы дынамаўскіх камандаў 1980-х.

Плануецца, што пасля матчу заўзятары змогуць набыць гульнявыя швэдары хакеістаў мінскага «Дынама» праз аўкцыён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?