У сувязі з частымі выпадкамі наездаў на пешаходаў, якія пераходзілі праезную частку па пешаходных пераходах
(у Мінску 27-28 лістапада - 2 выпадкі) сталічная Дзяржаўтаінспекцыя ўзмацніла кантроль за кіроўцамі.

ДАІ нагадвае: пад'яздзжаючы да нерэгуляванага пешаходнага перахода кіроўца павінен знізіць хуткасць, аж да спынення транспартнага сродка, каб саступіць дарогу пешаходам. (П. 116 ПДР). Калі перад пешаходам спыніўся (стаіць) або замарудзіў рух транспартны сродак, кіроўцы іншых транспартных сродкаў, якія рухаюцца па суседніх палосах у спадарожным кірунку, павінны знізіць хуткасць руху і пры наяўнасці пешаходаў саступіць ім дарогу. (П.117 ПДР).

Адказнасць за парушэнне -- штраф ад 1 да 5 базавых велічынь.

ДАІ папярэджвае, што кіроўцы, якія не саступілі дарогу пешаходам, будуць прыцягнутыя да адказнасці ў рамках дзеючага заканадаўства па максімальнай санкцыі артыкула.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?