ПАШТОВАЯ СКРЫНКА


 

Міколу С. зь Менску. Не пералічайце, што Вы зрабілі для людзей. Пералічайце, чаго Вы яшчэ не зрабілі.

«Іду праспэктам ля ўнівэрсаму «Цэнтральны». Насустрач мне міністар аховы здароўя Зелянкевіч, унушальны, у блакітным гарнітуры, з гальштучкам, і смокча кока-колу з макдональдзаўскага плястыка праз саломінку — значыць, няма небясьпекі ў заакіянскім напоі!» — а раптам гэта быў не сп. Зелянкевіч?

Жыхарам пасёлку Замір’е Ельскага раёну. Пішаце, што «такія беззаконьні, ствараецца ўражаньне, робяцца ва ўсёй рэспубліцы» і «пісьмо такога ж зьместу адпраўлена ў прэзыдэнцкую камісію», але «падпісацца зь вядомых прычынаў не рызыкуем, бо калі гэтае беззаконьне возьме верх, нам тут усім стане цесна». Ну, у нас тут у Менску людзі баяцца, што іх зь міністэрстваў і сынэкураў пазвальняюць, а Вас куды ўжо тое «цесна» парэсьне?


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0