Фота — Ewa Kowalska wiadomosci24.pl |
Урачыстае адкрыцьцё памятнага знаку, прысьвечанага клясыку беларускай літаратуры Янку Купалу, адбылося ў польскім Гданьску. Знак уяўляе зь сябе камень, на якім замацаваная памятная дошка зь імем пісьменьніка, гадамі жыцьця й словамі паэта «Мне сьняцца сны аб Беларусі».
Таксама ў Гданьску з нагоды 125‑годзьдзя з дня народзінаў Янкі Купалы адкрытая выстава прац мастака Васіля Шаранговіча, прысьвечаных жыцьцю й творчасьці клясыка або напісаных паводле ягоных твораў.
Памятны знак Янку Купалы месьціцца на адзінай у Польшчы вуліцы, названай у гонар беларускага песьняра.
Паводле БЕЛТА.