О Божа мой, як далей жыць,
З Краінай што зрабілі!
На тэлебачаньні зусім
Мову сваю забылі.
Навіны чуеш кожны дзень
На рускай — чужой мове.
А ня трэба так рабіць,
Дыктары-панове!
На вуліцы няхай гавораць
На ўсялякай мове,
А з экрану хочам чуць
Родную, панове!
Радыё яшчэ нас цешыць —
Больш чуем роднай мовы.
Перад яго вядучымі
Кланяцца мы гатовы.
Юзэфа Чантарыцкая,
Альхоўка (Мядзельшчына)
0
0
0
0
0
0