Улада зноў зьвярнула ўвагу на стан найбуйнейшага ў Беларусі возера — прынята

Дзяржаўная праграма аздараўленьня экалягічнай абстаноўкі на возеры Нарач на 2005—2008 гг. Падобнае было ў 1981 г., калі ўрад БССР прыняў пастанову «Аб схеме комплекснага выкарыстаньня і аховы водных і зямельных рэсурсаў басэйну Нарачы».

Мерапрыемствы тады далі плён: такі сумарны паказчык якасьці вады, як празрыстасьць, у самыя неспрыяльныя гады (канец 1970-х — пачатак 1980-х) зьніжаўся да 2,5—3,5 мэтра, а пасьля ажыцьцяўленьня мерапрыемстваў падняўся да 6—7 мэтраў. І хоць цяпер ён трымаецца на такім жа ўзроўні, экалягічныя праблемы ня зьніклі і, на думку навукоўцаў, насьпела правядзеньне чарговага аздараўленьня.

Цяперашняя праграма прадугледжвае выкананьне 31 мерапрыемства. Гэта і правядзеньне навуковых дасьледаваньняў, экалягічнага маніторынгу, і будаўніцтва новых ачышчальных збудаваньняў, і добраўпарадкаваньне прыбярэжнай паласы ды населеных пунктаў, што знаходзяцца ў водаахоўнай зоне, і барацьба з браканьерствам. Плянуюць выдаткаваць толькі на прыродаахоўныя мерапрыемствы больш за 30 млрд руб. Для абгрунтаваньня гэтых мерапрыемстваў прыцягнуты навукоўцы з Нацыянальнай акадэміі навук і БДУ.

У сутнасьць экалягічных праблем паглыбляцца ня будзем. Раскажам пра захады, якія маюць зьменшыць непрыемныя моманты, што кідаюцца ў вочы адпачывальніку.

Цяпер на Нарачы, каб дабрацца да дастаткова глыбокага для купаньня месца, трэба адысьці ад берагу на добрыя сотні мэтраў. Таму (пакуль дзеля экспэрымэнту) паглыбяць дно на адным з найпапулярнейшых пляжаў — ля цеплахода.

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Алесь Высоцкі, Мядзел

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0