Навука і тэхналогіі44

У Туркменістане запусцілі ўласную сацыяльную сетку. Усе іншыя заблакаваныя

Туркменская сетка атрымала назву «Біз бярдэ» («Мы тут», стваральнікі прапануюць таксама выкарыстоўваць скарочаную назву «Бі-Бі»). Пра гэта 23 снежня паведаміла выданне Orient.

Прэзентацыя новай сацсеткі адбылася ў канцэртнай зале «Туркменістан» у межах канцэрта «Сунгат эсэры», які займаецца прадзюсаваннем маладых музыкаў. «Мы доўга працавалі над тым, каб наш прадукт падабаўся карыстальнікам, і нам давялося сутыкнуцца з вялікай колькасцю складанасцяў. Сетка «Біз бярдэ» не ідэальная, але па многіх параметрах яна не саступае папулярным у Туркменістане аналагам», — заявіў генеральны дырэктар «Сунгат эсэры» Эзіз Бекназараў.

Яшчэ да афіцыйнай прэзентацыі дадатак «Бі-Бі» спампавалі больш за 5 тысяч карыстальнікаў Android.

Сацыяльная сетка дазваляе абменьвацца імгненнымі паведамленнямі, файламі, ствараць публічныя паведамленні, прымацоўваючы да іх фота, відэа і іншыя файлы. Таксама на сайце і ў дадатку прадугледжаны функцыі для публікацыі аб'яў аб куплі-продажы, якія ўбачаць не толькі сябры карыстальніка, але і іншыя наведвальнікі.

Ва ўмовах выкарыстання сацсеткі гаворыцца, што карыстальніку павінна быць не менш за 13 гадоў. Карыстальнік нясе адказнасць за любую інфармацыю, апублікаваную з яго акаўнта. Ён абавязваецца нікога не абражаць, не турбаваць і не пагражаць іншым карыстальнікам. Адзначаецца, што адміністрацыя мае права спыніць аказанне паслуг у любы момант без папярэдняга паведамлення і тлумачэння прычын.

Усе папулярныя замежныя сацсеткі, такія як фэйсбук, твітар, інстаграм, аднакласнікі і Укантакце, у Туркменістане заблакаваныя. Людзі, якія абыходзяць блакаванне і рэгіструюцца ў замежных сацсетках, могуць быць выкліканыя «на размову» ў спецслужбы. Калі ж супрацоўнікі спецслужбаў выявяць лайкі і каментары карыстальніка пад крытычнымі запісамі аб Туркменістане, у яго могуць узнікнуць сур'ёзныя непрыемнасці.

Каментары4

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У пенсіянера з Палесся — 92 унукі. І гэта рэкорд7

У пенсіянера з Палесся — 92 унукі. І гэта рэкорд

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння — Вербная нядзеля ва ўсіх хрысціянскіх канфесій. У Свята-Духаў сабор выстраілася вялізная чарга9

У тыктоку паказалі падарункі ад слуцкага мясакамбіната да Вялікадня5

Раніцай Вербнай нядзелі расіяне ўдарылі дзвюма балістычнымі ракетамі па цэнтры Сум. Дзясяткі загінулых52

«Ідэолагаў шмат, а на гаспадарку паставіць няма каго». Лойка пракаментавала прызначэнне Караева8

Вайскоўцы заўчора навялі пантонны мост у Бешанковічах, а ўчора з яго ўпаў і патануў чалавек1

Пасля скандальнага рамонту святара Латыгальскай царквы ўсё ж прыцягнулі да адказнасці4

Якім будзе надвор'е на наступным тыдні і на Вялікдзень

Дзявочнік у космасе. Заснавальнік Amazon Джэф Безас адпраўляе нявесту ў космас5

Беларус пайшоў ва ўніверсітэт у 30-гадовым узросце. Ён вучыцца ў Сараеве і расказвае, як яно7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У пенсіянера з Палесся — 92 унукі. І гэта рэкорд7

У пенсіянера з Палесся — 92 унукі. І гэта рэкорд

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць