Культура

Памёр комік, аўтар «Рудабельскай паказухі» Васіль Качэня. Яму было ўсяго 36 гадоў

Пра гэта «Нашай Ніве» расказаў ягоны сябар Андрэй Павук. Прычыны смерці невядомыя. Брат знайшоў Васіля нежывым на падлозе, калі зайшоў праведаць.

Васіль Качэня, фота з Укантакце.

«Мы з Васілём знаёмыя ад пачатку 2000-х. Сам ён родам з Ельска, а ў Акцябрскім апынуўся як перасяленец.

Васіль вучыўся на мастака ў Бабруйску, там трапіў у рыцарскі клуб. Ведаю, што ўзнаўляў шлемы, мячы.

Прыязджаў з рыцарамі да нас на дзень горада. Гэта быў вельмі харызматычны, імпазантны чалавек, металіст, жартаўнік. І калі я пачаў займацца блогерствам, з разлікам на шоу, то ўспомніў пра Васіля», — расказвае Павук.

Васіль Качэня палюбіўся публіцы. Чытаючы афіцыйныя навіны, рабіў гэта на трасянцы, парадыйна, вельмі таленавіта. Людзям падабалася гэтая іпастась Васіля, здаецца, яму атрымалася рэалізаваць сябе ў ролі вядоўцы і акцёра.

Да супрацы блогераў запрашаў тэлеканал «Белсат», яны мелі колькі хвілін у гумарыстычнай перадачы «Вячэрнія шпілі».

На жаль, Качэня меў вялікую загану, а менавіта — любоў да алкаголю. Хутчэй за ўсё, менавіта гэта і стала прычынай смерці. Качэня мог на тыдні сыходзіць у запой, нідзе не з’яўляцца, асабліва калі пайшлі ахвяраванні за відэа «Рудабельскай паказухі».

Раней на жыццё ён зарабляў тым, што фарбаваў машыны, рабіў зваршчыкам.

Андрэй Павук восенню з’ехаў у Літву, прапанаваў гэта зрабіць і Васілю, але яму было цяжка мяняць свой лад жыцця, таму мужчына застаўся ў Беларусі.

Вядома, што па месцы прапіскі Качэні сілавікі прыходзілі з вобшукам па справе аб масавых беспарадках. У якасці каго там праходзіў Качэня, незразумела.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»13

Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»

Усе навіны →
Усе навіны

«Паказваеце сваё грэблівае стаўленне да людзей». Бондарава асудзіла істэрыку Азаронка і Пуставога, выкліканую праблемамі з бульбай15

Германія павялічыць выдаткі на абарону больш, чым удвая4

Новы Папа гуляе ў тэніс кожны тыдзень — у яго магутная падача2

З беларускіх крамаў знікла цыбуля. А што здарылася?20

У цэнтры Мінска зачыніўся рэстаран «на мільён»3

Адміністратарку беларускай Вікіпедыі кінулі на суткі6

Польскія памежнікі заявілі, што з беларускага боку мігрантам дапамагалі людзі ў форме2

У двары з’явіцца басейн. Якія навінкі чакаюць грамадскія лазні Мінска

Навукоўцы здолелі прачытаць рукапіс, які згарэў амаль 2000 гадоў таму

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»13

Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць