Больш за 30 тысяч чалавек стануць у жывы ланцуг ад цэнтра Вільні да мяжы з Беларуссю

31 год таму, 23 жніўня 1989 года, каля двух мільёнаў жыхароў Літвы, Латвіі і Эстоніі сталі ў жывы 600-кіламетровы ланцуг ад Вільні да Таліна, такім чынам выказаўшы жаданне быць свабоднымі. Сёння за свабоду змагаецца беларускі народ, з якім Літва таксама праяўляе салідарнасць.
У мінулую пятніцу днём найбуйнейшае літоўскае інтэрнэт-тэлебачанне Laisvės TV абвясціла пра кампанію ў падтрымку Беларусі пад назвай «Шлях свабоды». Ініцыятыва выклікала вялікую зацікаўленасць — за выхадныя больш за 30 тысяч чалавек зарэгістраваліся, каб узяць удзел у акцыі.
Жывы ланцуг расцягнецца 23 жніўня, у гістарычны дзень Балтыйскага шляху, а сёмай гадзіне вечара ад Саборнай (Кафедральнай) плошчы ў Вільні да беларускай мяжы (у Медніках). Да яго плануюць далучыцца прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа і экс-прэзідэнт Даля Грыбаўскайце. Іншыя гарады Літвы таксама плануюць падтрымаць кампанію: некаторыя арганізуюць прыезд аўтобусамі да «Шляху свабоды», іншыя арганізуюць ланцуг падтрымкі ў сваім горадзе. Літоўцы ў Лондане таксама абяцаюць збудаваць сімвалічны «Шлях свабоды» ў Гайд-парку.
Падчас «Шляху свабоды» будзе весціся жывая трансляцыя. Вы зможаце сачыць за ініцыятывай у мабільным дадатку #walk15, ён будзе фіксаваць жывыя ланцугі. Мабільнае прыкладанне #walk15 будзе даступна на літоўскай, англійскай, беларускай, латвійскай і эстонскай мовах.
-
Шаметавец: Пасля знікнення ні Мельнікава, ні ад яе імя на «Кіберпартызанаў» не выходзілі. Яна не мае чым нас шантажаваць
-
Зянон Пазняк: Зараз інтарэсы рэжыму ў нейкай ступені супадаюць з нацыянальнымі інтарэсамі
-
«Кіберпартызаны»: Не трэба раздзімаць паніку, што рэжым усё можа ўзламаць, прачытаць, пра ўсё даведацца. Не, не можа
Каментары