У Варшаве прайшоў саміт Рады Эўропы, якая яднае ўсе 46 краін кантынэнту. Адзінай краінай, якая не ўваходзіць у Раду, застаецца Беларусь.

Няма «шанцаў на тое, каб Беларусь у найбліжэйшыя гады далучылася да яе», — пэсымістычна заявіў падчас саміту прэзыдэнт Польшчы Аляксандар Квасьнеўскі. Зь яго словаў, тое, што адбываецца цяпер у Беларусі супярэчыць правілам дэмакратыі і прававой дзяржавы.

Пра Беларусь ў прамовах згадвалі прэзыдэнты Літвы, Латвіі, Эстоніі, кіраўнік МЗС Францыі. Грузінскі лідэр Міхаіл Саакашвілі заявіў, што трэба «дапамагчы краіне, дзе лідэр баіцца свайго ўласнага народу».

Пры канцы саміту, 17 траўня, была прынята Варшаўская дэклярацыя, у якой адзначаецца: «Дальнейшая будова Эўропы без падзелаў мусіць абапірацца на каштоўнасьцях... дэмакратыі, правах чалавека, законнасьці». І пра Беларусь: «Рада Эўропы чакае на той дзень, у які Беларусь будзе гатова стаць ейным чальцом».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0