20.05.2005 / 13:00

Разгадана тайна Піяніста

Польскі актор Дарыюш сьцьвярджае, што загадкавы піяніст, знойдзены на паўднёвым усходзе Англіі, — француз Стафан Віля-Масон.

Паводле Дарыюша, яны некалькі гадоў разам жылі і працавалі ў Ніццы.

Загадкавы малады чалавек зьявіўся на высьпе Шэпі, у мокрым касьцюме, кашулі і гальштуку шпацыруючы ўздоўж мора. Пры ім не было ні дакумэнтаў, ні нават ярлычкоў на вопратцы. Маладога чалавека, які ўвесь час маўчаў і не адказваў на пытаньні, адвезьлі ў больніцу. Там ён папрасіў аркуш паперы і замест таго каб напісаць імя, намаляваў раяль, дакладна прарысаваўшы ўсе дэталі. Яго адвезьлі да піяніна. Малады чалавек сеў за інструмэнт і віртуозна граў не спыняючыся чатыры гадзіны, збольшага ўласныя творы. Спэцыялісты кажуць, што музыка дапамагае Стафану Віля-Масону — калі гэта, натуральна, ён — расслабіцца і перажыць нейкую душэўную траўму.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру