Ён увайшоў у гісторыю мастацтва як выбітны графік, які аздобіў кнігі Караткевіча, Дубоўкі.

Ягоныя станкавыя гравюры — “Паўстаньне 1863 году”, “Кірмаш у мястэчку” — сталі хрэстаматыйнымі. Нізкі лірычных акварэляў, прысьвечаных прыродзе, раскрылі яго як тонкага эстэта. Чвэрць стагодзьдзя, ад 1964-га, Пятро Драчоў быў мастацкім рэдактарам “Бярозкі”, тады, калі часопіс быў вядомы ў кожным доме.

Узіраючыся ў ягоныя творы, ня верыцца, што гэты чалавек нарадзіўся не ў Беларусі, а ў далёкім Ленінградзе.

Ён адышоў у іншы сьвет 9 траўня — абаяльны інтэлігентны чалавек, яскравы прадстаўнік нацыянальнае беларускае культуры. Але пра яго будуць нагадваць кнігі і сотні ягоных твораў у кожным музэі Менску.

Сяргей Харэўскі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0