Архіў

Выгады незалежнасьці для хлопчыкаў і дзяўчынак

Чэмпіёна Менску і Беларусі сярод хлопчыкаў да дзесяці гадоў ледзь відно з-за стала.

Перастаўляючы фігуры і пешкі, гэты бялявы непаседа косіцца на суседні столік, дзе трэнэр вядзе бой са старэйшым вучнем. Аднак перастаўленыя Алегам фігуры найчасьцей рушаць у слушным кірунку. Карэспандэнт згуляў зь ім колькі лёгкіх партый — пра лік лепш памаўчым…

Тры гады таму малы з нулявой клясы адгукнуўся на заклік Міхаіла Сергіені, завітаўшы ў спэцыялізаваную шахматную школу. Цягам першага году быў выкананы другі разрад, цягам другога — першы. Алег Мядзьведзеў учэпіста трымае цяжкія пазыцыі і агрэсіўна атакуе караля, аднак яму, як большасьці раўналеткаў, пакуль бракуе дэбютных ведаў. За чорных ён любіць абарону Каро-Кан і францускую. Сярод вялікіх шахматыстаў паважае Анатоля Карпава — і цяпер шчыра прызнаецца, што «ягоных партый ня памятае». Даспадобы ў шахматах тое, што «там трэба думаць». Прычым Алег сьцьвярджае, што пра перамогу думае ў другую чаргу, «галоўнае — удзел». І гэтая адсутнасьць спартовай злосьці ў часы, калі асобныя дарослыя гульцы дзеля атрыманьня «адзінкі» ў табліцы гатовыя праглынуць партнэра жыўцом, нам досыць сымпатычная. Праўда, пасьля асабліва крыўднай паразы Алег можа й заплакаць.

Трэнэр хлопчыка Аляксандар Невядомскі глядзіць наперад са стрыманым аптымізмам. «Вы ж разумееце, што чэмпіёнскі тытул ва ўзросьце 10—12 гадоў мае ўмоўны характар», — тлумачыць ён. «У Алега энэргія б’е цераз край, нездарма ён займаецца акрабатыкай. Але бракуе ўпартасьці ды разуменьня, што для посьпеху ў сучасных шахматах трэба многа працаваць». І тым ня менш: на адным зь нядаўніх турніраў Алегу Мядзьведзеву з аматарскім рэйтынгам 1940 удалося адолець старэйшага суперніка, які меў ЭЛА 2200. Мама, назіраючы за посьпехамі сына, сама пачала цікавіцца шахматамі, сёе-тое ў іх кеміць. Аб нашых партыях зрабіла пару трапных заўваг.

У верасьні Алег выправіцца ў Чарнагорыю — на чэмпіянат кантынэнту ў сваёй узроставай групе. Яшчэ няясна, ці выдаткі аплаціць школа, ці давядзецца раскашэліцца мамінай фірме. Увесну прэтэндэнт на эўрапейскую карону пасьпеў патрэніравацца ў першынстве малодшых навучэнцаў менскай СДЮШАР-11 (6—10 гадоў). Сярод сотні гульцоў заняў трэцяе месца — кур’ёзна, што першыя два дасталіся дзяўчынкам, Настасьсі Зязюлькінай і Александрыне Пракапук. Насьця, пераможца дзявочага першынства краіны, неўзабаве таксама паедзе «на Эўропу», каб абараніць спартовы гонар Беларусі. Арганізатары запрасілі яе асабіста, бо летась яна заваявала там бронзавы мэдаль. Возьме Насьця ўдзел і ў чэмпіянаце сьвету сярод дзяўчынак.

Толькі ў незалежнай Беларусі малыя шахматысты набылі шанец паказаць сябе ў турнірах сусьветнага роўню. Ужо таму ў шахматных школах маглі б вісець партрэты ня толькі чэмпіёнаў сьвету, але і аўтараў Дэклярацыі аб сувэрэнітэце 27 ліпеня 1990 г.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Азаронак напісаў пра палітэмігранта — пасля гэтага брата і бацьку таго кінулі за краты1

Азаронак напісаў пра палітэмігранта — пасля гэтага брата і бацьку таго кінулі за краты

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі за 5 тысяч рублёў прадаюць 200-рублёвую банкноту. У яе вельмі незвычайны брак1

У ЗША могуць запусціць рэаліці-шоу, дзе імігранты будуць спаборнічаць за грамадзянства3

Затрымалі адміністратара беларускай Вікіпедыі Максіма Лепушэнку5

Беларускі ВУП вырас на 2,8 працэнта, але тэмпы запаволіліся1

Для ўсіх дзесяцікласнікаў увядуць вучэбна-палявыя зборы35

У тыктоку пакістанцам рэкламуюць магчымасць атрымання дазволу на працу ў Беларусі. Але беларусы бачаць падвох адразу1

Карпянкоў заявіў, што 90% навабранцаў хочуць служыць па кантракце18

Расія выставіла Украіне восем умоў21

Трамп не стаў лічыць Пуціна перашкодай на шляху да міру8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азаронак напісаў пра палітэмігранта — пасля гэтага брата і бацьку таго кінулі за краты1

Азаронак напісаў пра палітэмігранта — пасля гэтага брата і бацьку таго кінулі за краты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць