06.07.2007 / 09:01

Над Палесьсем разьверзьліся хлябі нябесныя 2

Месцамі выпала месячная норма ападкаў.

Месцамі выпала месячная норма ападкаў.

Моцныя дажджы былі адзначаныя 5 ліпеня ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцях.

Як паведамілі БелаПАН у Рэспубліканскім гідраметэацэнтры, у райцэнтры Ганцавічы Брэсцкай вобласці днём выпала 49 мм ападкаў пры месячнай норме па рэспубліцы ад 74 да 97 мм. Яшчэ больш ападкаў зафіксавана на метэастанцыі «Палеская» ў Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці — 74 мм. У Шчучыне (Гродзенская вобласць) выпала 42 мм.

У астатніх рэгіёнах краіны ападкі не былі такімі інтэнсіўнымі. Напрыклад, у Стоўбцах (Мінская вобласць) выпала толькі 16 мм ападкаў.

6 ліпеня хваля дажджоў накрые рэшту тэрыторыі краіны. Ліць будзе аж да нядзелі. Увесь гэты час будзе трымацца халоднае надвор’е — усяго каля 15 градусаў цяпла.

БелаПАН

0
Зьміцер / Адказаць
06.07.2007 / 09:50
Пацьверждаю дажджы былі дай божа...
0
Zmicier / Адказаць
06.07.2007 / 14:03
А яшчэ вецер уначы быў такі, што я думаў, хату зьдзьме.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру