06.07.2007 / 09:13

Лукашэнка ўзнагародзіў Дарафееву і Афанасьеву 14

Яны сталі заслужанымі артысткамі Беларусі.

Ірына Дарафеева на канцэрце 25 сакавіка 2007 году.
Ірына Дарафеева
на канцэрце
«За незалежную
Беларусь» 25 cакавіка

Артыстцы-вакалістцы вышэйшай катэгорыі Маладзёжнага тэатру эстрады Іне Афанасьевай і вядучаму майстру сцэны Тэатру песьні І.Дарафеевай Ірыне Дарафеевай прысвоены званьні "Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь".

Апошні год Дарафеева і Афанасьева нястомна ўдзельнічалі ў канцэртах “За Беларусь”. Разам з агітбрыгадамі артыстаў яны аб’яжджаюць горад за горадам.

Узнагароды знайшлі і яшчэ некалькі творцаў. Мэдалём Скарыны ўзнагароджаны артысты Купалаўскага тэатру Вячаслаў Паўлюць і Тэатру беларускай драматургіі Ігар Сігаў.

А мастаку Мікалаю Кузьмічу нададзена званьне "Заслужаны дзеяч мастацтваў ".

Фота photo.bymedia.net

Мікола Бугай

0
Switch / Адказаць
06.07.2007 / 09:50
Vedaem-vedaem, za yakiya zaslugi-paslugi getyya kabety uznagarody atrymali )
0
дзяўчынка / Адказаць
06.07.2007 / 10:07
Спадарства, а ці ня подленька гэта з Вашага боку? га? калі ў Вас такія мэтады, то чым Вы адрозьніваецеся ад "Саўбелкі"? Колерам сьцягу, які шануеце?
0
Спадар Мікола / Адказаць
06.07.2007 / 11:47
Фота іншае можна было б знайсці.
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру