06.07.2007 / 15:22

А. Лукашэнка: Сёньняшняя Беларусь — увасабленьне мараў Янкі Купалы 29

Прэзыдэнт Беларусі павіншаваў суайчыньнікаў са 125‑годзьдзем з дня нараджэньня народнага паэта краіны Янкі Купалы.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў са знамянальнай датай — 125‑годдзем з дня нараджэння народнага паэта краіны Янкі Купалы, што адзначаецца 7 ліпеня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс‑службе кіраўніка дзяржавы.

Янка Купала належыць да кагорты мысліцеляў і асветнікаў, якія пакінулі значны след у духоўным жыцці нашай краіны, гаворыцца ў віншаванні. У айчынную гісторыю Янка Купала ўвайшоў, перш за ўсё, як паэт‑грамадзянін, роданачальнік сучаснай беларускай літаратуры, якая дзякуючы яго творчасці набыла сусветную славу і прызнанне.

«Усё жыццё Янкі Купалы прасякнута імкненнем бачыць Айчыну незалежнай, мірнай і магутнай дзяржавай. Сённяшняя суверэнная Беларусь з высокім узроўнем эканамічнага, навуковага і культурнага развіцця з’яўляецца ўвасабленнем мар вялікага песняра», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

«Няхай і ў далейшым творчая спадчына Янкі Купалы будзе для нас прыкладам сапраўднага патрыятызму і самаадданага служэння Радзіме», — гаворыцца ў віншаванні.

БелТА

0
Кіпень / Адказаць
06.07.2007 / 15:29
Пясьняр у труне перавярнуўся!
0
Switch / Адказаць
06.07.2007 / 15:29
Які цынізм! Божа, даруй яму...
0
Successor / Адказаць
06.07.2007 / 15:37
Лукашенка, не хапай бруднымі лапамі нашы сьвятыні!
Паказаць усе каментары/ 29 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру