Кожныя вашы выбары вы прайграяце толькі праз тое, што жадаеце перамагчы. Увесь час, пакуль прэзыдэнт атакуе, вы абараняецеся. Вашы выкрыкі ў народ ёсьць ня што іншае, як крык у пустэчу. Дый Лукашэнка зрабіў сваю справу. Ён ператварыў людзей у пасіўных да ўсяго палітычнага. Але гэтая створаная пасіўнасьць можа згуляць злы жарт і з самім прэзыдэнтам. Людзям, хоць цяпер усе пагалоўна гавораць пра палітычныя і эканамічныя праграмы, трэба не зусім гэта. Ім трэба ідэя. Ня проста лідэр, які будзе балбатаць языком, а лідэр, які дасьць ім ідэю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0