Архіў

Рок супраць рэжыму

Акцыю пад такой назвай ладзіць польскае Таварыства маладых кансэрватараў. Як сказаў «НН» прадстаўнік арганізацыі Павал Станчык, акцыя задуманая, каб паказаць салідарнасьць маладых палякаў з тымі, хто перасьледуецца цяпер у Беларусі, — прадстаўнікамі польскай меншасьці і моладзьдзю. «Рок — гэта музыка незалежнасьці, таму мы зьвярнуліся да польскіх музыкаў з просьбай падтрымаць такую акцыю», — кажа П.Станчык.

Шэраг рок-музыкаў запішуць свае песьні для зборніку, які будзе распаўсюджвацца ў Беларусі. Туды ж увойдуць гіты часоў «Салідарнасьці». Сярод музыкаў называюцца Павал Кукіз, кінаактор і лідэр групы «Piersi», група «Golden Life». Таксама ўвойдуць песьні легендарных «Mааnam», «Strachy na Lachy». Да акцыі далучыўся і Марак Буцька — экс-сакратар польскага пасольства ў Беларусі. На прэс-канфэрэнцыі, прысьвечанай акцыі «Рок супраць рэжыму», ён сказаў, што рок-музыка ў Беларусі папулярная, але беларускамоўным групам не даюць працаваць і канцэртаваць. У сувязі з чым дыплямат прапанаваў супрацоўнічаць зь беларускімі музыкамі. Пачатак супрацоўніцтву пакладзены — група «NRM» дасьць вялікі канцэрт у межах фэстывалю, прысьвечанага 25-годзьдзю «Салідарнасьці».

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»29

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінскай вобласці ёсць поле, поўнае сланечнікаў

«Мы думалі, Мінск — калгасны горад». Расіянка шчыра здзівілася, чаму адграбла ў тыктоку ад беларусаў23

У Брэсцкім ІЧУ здарыўся пажар, ратавальнікаў не хацелі пускаць

Блогерцы не прадалі рэчы ў Парыжы з-за беларускага пашпарта22

Генпракуратура заявіла, што ў лагеры смерці «Трасцянец» было знішчана 546 тысяч чалавек, што ў 2,5 разы больш, чым лічылася раней19

Галоўчанка выпусціў першую беларускую залатую манету з «беларускай сыравіны»4

У Гродне напісалі партрэт Караніка. Яго павесілі ў адной галерэі са Сталыпіным6

Украінец, які прыйшоў са сцягам УПА на канцэрт Каржа, запісаў выбачальнае відэа38

Пачынае працаваць кругласутачная служба экстранай псіхалагічнай дапамогі па нумары тэлефона1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»29

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць