Калі зірнем мы на тое, што за некалькі год зроблена намі, беларусамі, над падняцьцем свайго нацыянальнага багацтва, то адно толькі душа можа радавацца. У некалькі год мы зрабілі тое, што ў палякаў і расейцаў рабілася чуць ня цэлымі сталецьцямі. Выходзіць у сьвет колькі беларускіх газэт, друкуюцца кожны год дзясяткі кніжак розных названьняў, закладаюцца беларускія выдавецкія суполкі, кнігарні і т.п. І ўсё гэта робіць сам народ ці сваёй шчырай працай для Бацькаўшчыны, ці сваімі запрацаванымі капейкамі, аддаванымі на беларускія газэты, кніжкі. Працуем для ідэі і будуем самі сабе новае, лепшае жыцьцё.

Дык працуйма ж далей! Ня будзе нам страшны гэты паганы над намі торг нашых нязваных і насланых апекуноў.

Янка Купала, рэдактар «Нашай Нівы» 1914 год

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0