06.07.2007 / 18:15

Докшыцы: на магіле пабудуюць аўтастаянку? З пошты рэдакцыі 5

У Докшыцах сёлета плянуюць урачыста адзначыць 600‑годзьдзе з даты першай узгадкі пра паселішча. Да падзеі прымеркаваныя работы па добраўпарадкаваньні цэнтру.

У Докшыцах сёлета плянуюць урачыста адзначыць 600‑годзьдзе з даты першай узгадкі пра паселішча. Да падзеі прымеркаваныя работы па добраўпарадкаваньні цэнтру. Сярод плянаў — перанос аўтастаянкі з пляцоўкі перад райвыканкамам у сквэр паміж вуліцай Піянэрскай і агароджай Сьвята‑Пакроўскай царквы.

Гэта зручнае месца, аднак у гэтым сквэры знаходзіцца магіла старшыні валаснога рэвалюцыйнага камітэту Ісака Ванта, ваеннага камісара Івана Клімка і чырвонаармейскага камісара Мікалая Кузьняцова, якіх тутака расстралялі ў жніўні 1919 году.

Палякі на месцы іх магілы збудавалі помнік Пілсудзкаму. Савецкая ўлада зьнесла гэты помнік, аднак магілу не ўвекавечыла. А цяпер яе закатаюць пад асфальт.

Распавядае краязнаўца Кастусь Шыталь: «Архітэктары ня ведалі, што стаянку будуюць на магіле. Калі я пайшоў у аддзел ідэалёгіі райвыканкаму, там сказалі, што будуць разьбірацца».

Янка Зуброўскі, в.Лапуты (Докшыцкі раён)

0
Istota / Адказаць
07.07.2007 / 08:53
2 Кастусь Шыталь мог бы і прамаўчаць, камунякам саме месца пад асфальтам
0
Кастусь Шыталь / Адказаць
08.07.2007 / 11:40
А што, бальшавікі ня людзі? На касьцях будаваць нельга. Сваіх пад асфальт ужо закатваюць!!!
0
NavuchencaВК / Адказаць
09.07.2007 / 13:05
А чаму здзiуляцца, калi у краiне, адзiнай у свеце iснуе закон, дазваляючы апасля 25 год з адмiнiстратыунага (глядзi - прымусовага)зачынення могiлак, негледзячы на тое, цi ёсць яшчэ жывыя сроднiкi, руйнаваць тыя могiлкi. Дарэчы, у Мiнску Першы аутапарк перанесуць на Козараускiя могiлкi, што з другога боку пауднёвага напрамку чыгункi. Гэта у пляне перабудовы скрыжавання вулiц Маякоускага ды Дзянiсаускай.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру